Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно
1

Меню раздела

21.02.2022

Агульнаўніверсітэцкая дыктоўка “Дыктоўка.бай у БДПУ

21 лютага 2022 года ў БДПУ прайшла агульнаўніверсітэцкая дыктоўка “Дыктоўка.бай”, прымеркаваная да Міжнароднага дня роднай мовы. Мерапрыемства арганізуе філалагічны факультэт сумесна з цэнтрам студэнцкай творчасці і студэнцкім саветам універсітэта.

Сёлета адзначаюцца 140-гадовыя юбілеі класікаў беларускай літаратуры Янкі Купалы і Якуба Коласа, а таксама 110 гадоў з дня нараджэння Максіма Танка, імя якога носіць наш універсітэт.

Дыктавала тэкст выкладчык кафедры мовазнаўства і лінгвадыдактыкі Вольга Андрэеўна Прыгун.

Удзел у дыктоўцы прымалі 14 вучняў гімназіі, у тым ліку профільнай групы педагагічнай скіраванасці.

Лепш за ўсіх дыктоўку выканалі Раговіч К., Касцюкевіч С., Мышкавец Д., Стральчэня К., Петрусь К., Грыгор 'еў Д.