Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно
1

Меню раздела

10.04.2023

Конкурс юных чытальнікаў “Жывая класіка”

     З мэтай павышэння цікавасці дзяцей і падлеткаў да чытання, развіцця і захавання высокіх маральных каштоўнасцей і ідэалаў беларускага грамадства, выхавання падрастаючага пакалення на лепшых узорах нацыянальнай літаратуры, пашырэння чытацкага кругагляду, пошуку і падтрымкі таленавітай моладзі, 10 красавіка у гімназіі адбыўся першы этап конкурсу юных чытальнікаў “Жывая класіка”, прымеркаваны Году міра і стварэння. У конкурсе прынялі ўдзел  вучні 1-10 класаў (усяго 18 удзельнікаў).

     У выкананні вучняў гучалі  Адама Русака, Уладзіміра Карызны, Ніла Гілевіча, Эдзі Агняцвет, Янкі Купалы, Якуба Коласа, Анатоля Грачанікава, Янкі Сіпакова, Вольгі Іпатавай, Арказдя Куляшова, Сяргея Грахоўскага.

     Пераможцамі конкурсу сталі:

ва ўзроставай групе 1-4 кл.: Касько Аляксей (“Камсамольскі білет” Аркадзь Куляшоў); Смірнова Вікторыя (“Балада аб чатырох заложніках” Аркадзь Куляшоў); 5-6 кл.: Лось Ягор (“Вусцянскі груд” Якуб Колас); 9-10 кл.: Медзвядок Ліза (“Броня” Сяргей Грахоўскі); Касцюкевіч Сцяпан (“Урок” Янка Сіпакоў).

     Пераможцы конкурсу прымуць уздел у другім (раённым) этапе конкурсу